Facebook
VK
Twitter

Пытанні і адказы

Вітаем у нашай секцыі Пытанні і Адказы. Мы спадзяемся, гэта дапаможа. Калі ў Вас будуць далейшыя пытанні, абавязкова пішыце:

 ask a question 

 

Якая мэта конкурсу?

Мэта конкурсу NGOmap – даць Вам магчымасць даслаць он-лайн інфармацыю пра мясцовыя праблемы ў Вашым асяродку і Вашую прапанову, як гэтыя праблемы вырашыць. У Вас няма досведу, каманды альбо грошаў на рэалізацыю ідэі? Не хвалюйцеся, дашліце нам свае ідэі і разам мы даведаемся, як іх ажыццявіць.

Колькі ён будзе працягвацца?

Дашліце свае ідэі паміж 20-м снежня і 16-м верасня 2012. Галасаваць за лепшую ініцыятыву трэба паміж 17-га і 30-га верасня. Каманда конкурсу абвесціць вынікі 1-га кастрычніка.

Хто можа даслаць ініцыятыву?

Насамрэч кожны можа гэта зрабіць: недзяржаўная арганізацыя, мясцовая ўрадавая арганізацыя, нефармальныя групы і асобы могуць даслаць свае прапановы.

На якой мове можна даслаць свае ідэі?

Гэта залежыць ад Вас. Калі Вы лічыце, што даслаць сваю ідэю па-азербайджанску альбо па-беларуску дастаткова, то няма праблемаў! Але падумайце пра людзей, якія будуць галасаваць за Вашую ініцыятыву. Перакладаючы інфармацыю на ангельскую альбо расейскую мову, Вашыя шанцы перамагчы павялічваюцца!

“Мясцовая ініцыятыва” – што гэта?

Наша азначэнне вееееееельмі шырокае. Для нас кожнае дзеянне, якое звязанае з мясцовай/рэгіянальнай ініцыятывай можа быць “мясцовай ініцыятывай”: адукацыя, спорт, дабрачыннасць, культура, мастацтва, адміністратыўны мэнэджмэнт, турызм, экалогія, кантакты паміж людзьмі. Вы хочаце арганізаваць музычны фестываль у сваім горадзе – гэта прыклад мясцовай ініцыятывы! Вы хацелі б кампутарныя класы ў Вашай школе з прадметамі, якія б выкладалі спецыялісты з Microsoft – гэта таксама мясцовая ініцыятыва! Вы жадалі б пачаць перарабляць смецце разам з суседзямі? Пабудаваць роварную сцежку? Зарганізаваць рэгіянальны культурны цэнтр з музычнымі інструментамі для Вашых музычных групаў? Зрабіць парк, дзе можна было б катацца на ролікавых каньках? Усё залежыць ад Вашых ідэяў і Вашага жадання зрабіць так, каб усё ажыццявілася. Вы хочаце даведацца пра больш прыкладаў для натхнення? Чытайце гісторыі ад чальцоў Рады конкурсу

Як галасаваць?

Кожны карыстальнік Інтэрнэту можа галасаваць за любую ініцыятыву, якая яму альбо ёй падабаецца. Мы галасуем, выкарыстоўваючы кнопку ў Facebook “Падабаецца”. Не хвалюйцеся, калі ў Вас няма старонцы на Facebook. Вы можаце таксама выкарыстоўваць кнопку “Падабаецца” Vkontakte. Старонкі Vkontakte у Вас таксама няма? Сур’ёзна? У 21 стагоддзі?

Як прасоўваць Вашую ініцыятыву?

Нават калі ў Вас ёсць неверагодная ідэя таго, што Вы хочаце рабіць, гэтага можа быць недастаткова, каб перамагчы ў конкурсе NGOmap. Спаборніцтва з вялікай колькасцю людзей і арганізацыяў, якія хочуць перамагчы, будзе сур’ёзным. Пагэтаму Вы павінны памятаць пра правільнае апісанне Вашай ініцыятывы: коратка растлумачце, якая існуе праблема і як яе вырашыць. дадайце фотаздымкі і відэа, каб прасунуць Вашую ідэю. Пачніце яе распаўсюджваць, карыстаючыся сацыяльнымі сеткамі. Папрасіць Вашых сяброў Вам дапамагы.

Хто пераможа ў конкурсе NGOmap?

У кожанй краіне Усходняга Партнёрства толькі адна ініцыятыва можа перамагчы.

Што такое Усходяне Партнёрства?

Усхоядняе Партнёрства (УП) – гэта адкрытае супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім Саюзам (ЕС) і шасцю краінамі: Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова і Україна. Аўтарамі гэтай праграмы з’яўляюцца Польшча і Швецыя. Акрамя заснавання УП, галоўным намерам ёсць будаванне больш блізкіх адносінаў і стымуляванне супрацоўніцтва паміж краінамі Усходняй Еўропы і Паўднёвага Каўказу. Асноўнымі мэтамі УП з’яўляецца сфарміраванне, заснаванне і развіццё зоны свабоднага гандлю і адмена візавага рэжыму.
Рэсурс: Eastbook.eu

Ці атрымае грошы пераможца?

Мы лічым, што даць вудачку лепш, чым даць рыбу.Таму ў нас няма грошаў для пераможцаў. Але мы прадастаўляем магчымасць сустрэцца з экспертамі з Рады Конкурсу, стацца часткай адукацыйнага візыту і навучыцца лавіць рыбу самому.

Што Вы можаце выйграць?

Галоўным прызам у конкурсе з’яўляецца адыкацыйны візіт у Польшчу (17-19 кастрычніка), насычаны цікавымі падзеямі. Вы сустрэнецеся з экспертамі з Рады Конкурсу, каб абмеркаваць рэалізацыю свайго праекта, і таксама з экспертамі з польскага Міністэрства рэгіянальнага развіцця і прадстаўнікамі польскіх недзяржаўных арганізацыяў. Вы зможаце прыняць удзел у лекцыях пра PR і маркетынг, якія будуць праводзіцца прафесіяналамі з міжнародных PR агенцыяў.

навіны

Як ажыццявіць змены

 

ЯН
ПЕКЛА


ДЫРЭКТАР ФУНДАЦЫІ ПОЛЬСКА-ЎКРАІНСКАГА СУПРАЦОЎНІЦТВА, ПОЛЬШЧА

Еўра-аўтобус 4: “Еўрапейская моладзь для украінскай супольнасці” зрабілася штогадовым праектам, які адбываўся пасля святкавання дзён Еўропы ва Ўкраіне. Мэтай праекту было вырашэнне дзвюх асноўных праблемаў: стэрэатыпнае мысленне аб украінцах і еўрапейцах адзі пра аднаго і пасіўнасць украінскай моладзі ў вёсках і іх нізкая матывацыя да грамадзянскай актыўнасці. Прачытаць болей ...

 

ІРЫНА
ВІДАНАВА


БЕЛАРУСКАЯ АКТЫВІСТКА, ВЫКАНАЎЧЫ РЭДАКТАР ПАРТАЛА CITYDOG.BY

67 працэнтаў беларусаў ніколі не было ў Еўрапейскім Саюзе, а 51 працэнт ніколі не сустракала іншаземца. Відавочна, што беларускі рэжым не зацікаўлены ў тым, каб адкрыць краіну, але як жа быць з ЕС і яго фокусам на кантактах паміж людзьмі? Вось чаму па ініцыятыве НДА Belarus Watch, якая дзейнічае ў Вільні, вясной 2011 года была сфарміраваная кааліцыя “Без візы” (“VISA FREE” Coalition). Прачытаць болей ...

 

 

МІХАЛАС
ЭДУАРД


ДЫРЭКТАР НАЦЫЯНАЛЬНАЙ МОЛАДЗЕВАЙ РАДЫ МАЛДОВЫ

У 2011 годзе Нацыянальная Моладзевая Рады Малдовы (у цяперашні час я з’яўляюся яе прэзідэнтам) развіла праект для падтрымкі моладзевых аргагізацыяў і моладзі падчас працэсу маніторынгу і ацэнкі масцовага бюджэту прызначэннага для моладзевага вымярэння. У выніку гэтага праекту, першы раз у Малдове, была выпрацаваная справаздача па маніторынгу мясцовага бюджэту, прызначанага на моладзь, ва ўсіх рэгіёнах Малдовы. Прачытаць болей ...