Facebook
VK
Twitter

Рада Конкурсу

12 міжнародных экспертаў у галіне трэцяга сектару, дапамогі ў развіцці, міжнароднага супрацоўніцтва і ажыццяўлення праектаў НДА. Чальцы рады конкурсу тут дзеля таго, каб дапамагчы Вам ператварыць Вашыя ідэі ў рэальнасць.

 

Што Вы можаце выйграць

 

Пазнаёмцеся з чальцамі рады і іх прыкладамі мясцовых ініцыятываў:

Pawel Baginski

Stefan Batory Foundation, Poland

Kabaty are a Warsaw housing estate approx. placed 12 km from city center (the journey by subway line to the city center takes about 20 minutes). Middle class mostly lives here: officials, businessmen, scientists, etc.

For a long time with a comprehensive picture of well-designed, nice neighborhoods, contrasted the small area next to the metro, where only the overgrown grass, and the rain did a quagmire. Despite the attractiveness of this land no one wanted to build anything here because of the unresolved legal status of the area.

Once, a one of the young residents of the estate, regardless of the legal problems, decided to change this area in a nice, decent modern space. He announced on the internet that he intends at this point to create a park. With their own money he bought dozens of young trees, than he gathered inhabitants. Every resident could buy trees and plant them by yourself in the place indicated by the operator, in addition everyone could dedicate the tree to someone, he knows. The initiative met with a very positive response. Within weeks, the site was a nice park concave composed of young trees. Additionally, residents, after this action, helped in establishing the new paths and sidewalks.

Рафал Дымэк

дырэктар Польскай Фундацыі Роберта Шумана, Польшча

Людзі с вёскі Кшыва ў Ніжніх Бяскідах – горная тэрыторыя на паўднёвым усходзе Польшчы – заснавалі Асацыяцыю развіцця Кшывы. На працягу ХХ стагоддзя рэгіён шмат пацярпеў у гістарычным сэнсе – пачынаючы з інтэнсіўных бітваў падчас Першай Сусветнай вайны сканчваючы перасяленнямі насельніцтва ў 1944 – 1947 гадах. У выніку, багата вёсак знікла з мапы, і цяпер там жыве толькі невялікая колькасць насельніцтва. Асацыяцыя была заснаваная для дзяцей і моладзі ў найменш населеных горных тэрыторыях муніцыпалітэта. Дзеці там растуць ў беднасці, з якой яны не могуць знайсці выйсце. Нягледзячы на перашкоды, актывісты з Асацыяцыі дамагліся вельмі пазітыўнага паспрыяння паляпшэння сітуцыі сярод насельніцтва. Школы былі абсталяваны кампутарнымі лабараторыямі, яны арганізавалі моўныя і кампутарныя курсы. Асацыяцыя таксама арганізоўвала мастацкія і спартыўныя мерапрыемствы для дзяцей. Яны арганізавалі семінары па фотамайстэрству. Асацыяцыя таксама развівае рэгён, каб зрабіць яго прыязным для турыстаў. Напрыклад, яны зрабілі некалькі кіламетраў лыжні па ўсім рэгіёне. Таксама яны даглядаюць гістарычныя могілкі. Большасць мерапрыемстваў праводзіцца бясплатна сіламі мясцовых жыхароў і супольнасці.

Норберт Фрэек

дырэктар Дома Спатканняў імя Ангелюса Сілезіуса, Польшча

Дом Спатканняў імя Ангелюса Сілезіуса ў Вроцлаве паспачаў вясной 2012 года праект для ромскага насельніцтва, якое жыве на ўскраінах Вроцлава. Да цяперашняга часу ніхто не чакаў, што вялікая група ромаў прыедзе ў Вроцлаў. Для ўлады і гарадскога насельніцтва гэта стала вялікім сюрпрызам. Як можна здагадацца, вялікая частка службоўцаў і прадстаўнікоў іншых дзяржаўных інстытуцыяў хацела дэпартаваць ромаў у тыя краіны, адкуль яны прыехалі. Наша арганізацыя разам з асацыяцыяй “Качэўнік” вырашыла падыйсці да гэтага як да выкліку, а не праблемы. Мы вырашылі ім дапамагчы. Вывучэнне сітуацыі паказала, што ромы жывуць ва ўмовах, якія груба парушаюць усе стандарты, і, што самае жудаснае, яны пакінутыя з гэтым сам насам. Недахоп медыцынскага абслугоўвання, немагчымасць легалізаваць сваё знаходжанне, дзеці, якія не ходзяць у школу, адсутнасць сацыяльнай падтрымкі. Мы пачалі з таго, што занайшлі юрыста, які б дапамог ім усталяваць прывілы іх знаходжання ў Польшчы. Потым мы размаўлялі пра доступ да сістэмы аховы здароўя і іншых паслугаў. Пабачым, як праект будзе развівацца далей. Наша арганізацыя мае досвед працы з ромамі з Ніжняй Сілезіі, таму для нас можа быць лягчэй адпаведна зарэагаваць на гэты выклік.

Яцэк Кухарчык

Прэзідэнт Інстытуту Грамадскіх Справаў, Польшча

Група маладых жыхароў Варшавы, якая называецца “Грамадскі Кааператыў - Варшава”, трымае “Эмма Хостэл” (Emma hostel) у цэнтры Варшавы. У крыніцах гэтай групы выяўляюцца іх погляды на сучасны свет – яны засяроджаныя на эклагічных праблемах і адказнае выкарыстоўванне натуральных рэсурсаў, справядлівы гандаль, антыпатыі да хіерархіяў і негатыўных наступстваў рынкавай эканомікі. Гэты падыход прывёў іх да інтарэсу і ідэаў кааператыўны руху як ідэю арганізацыі эканомікі. Пачатковай ідэяй для такой дзейнасці было прафіліраванне кліентаў “Эмма Хостэл”: у сваёй большасці гэта былі людзі, неабыякавыя да сацыяльных праблемаў і праблемаў навакольнага асяроддзя і працаўнікі НДА. Вельмі важным аспектам для кааператыву было таксама ўзмацніць мясцовае грамадства. Такім чынам, Грамадскі Кааператыў – Варшава распачаў працэс аднаўлення старога двару будынку, дзе знаходзіцца “Эмма”.

Міхалас Эдуард

Дырэктар Нацыянальнай Моладзевай Рады Малдовы

У 2011 годзе Нацыянальная Моладзевая Рады Малдовы (у цяперашні час я з’яўляюся яе прэзідэнтам) развіла праект для падтрымкі моладзевых аргагізацыяў і моладзі падчас працэсу маніторынгу і ацэнкі масцовага бюджэту прызначэннага для моладзевага вымярэння. У выніку гэтага праекту, першы раз у Малдове, была выпрацаваная справаздача па маніторынгу мясцовага бюджэту, прызначанага на моладзь, ва ўсіх рэгіёнах Малдовы. Гэты дакумент, які можа быць тут ацэнены, паказвае фінансавую эфектыўнасць мясцовай моладзевай сферы, такім чынам даючы неабходныя рэкамендацыі для паляпшэння фінансавай падтрымкі моладзі. З дапамогай справаздачы, Рада выпрацавала некалькі рэкамендацыяў па зменах у заканадаўстве (напрыклад, у Законе аб мясцовым грамадскім фінансаванні, а таксама метадалагічную нататку па фінансаванню моладзі), якія будуць дыскутаваныя з прэм’ер-міністрам і міністрам фінансаў ва ўрадавай камісіі, дзе Рада з’яўляецца чальцом.

Ян Пекла

дырэктар Фундацыі Польска-Ўкраінскага Супрацоўніцтва, Польшча

Еўра-аўтобус 4: “Еўрапейская моладзь для украінскай супольнасці” зрабілася штогадовым праектам, які адбываўся пасля святкавання дзён Еўропы ва Ўкраіне. Мэтай праекту было вырашэнне дзвюх асноўных праблемаў: стэрэатыпнае мысленне аб украінцах і еўрапейцах адзі пра аднаго і пасіўнасць украінскай моладзі ў вёсках і іх нізкая матывацыя да грамадзянскай актыўнасці. У маі 2011 Еўра-аўтобус тур у чацвёрты раз ездзіў па Ўкраіне. Каманда з 12 прадстаўнікоў моладзі Еўрасаюзу і 3 украінцаў падарожнічала па Ўкраіне на працягу двух тыдняў. Кожнае з 8 мястэчкаў і вёсак, якія знаходзіліся на трасе Еўра-аўтобуса, святкавала Дні Еўропы. Маладыя ўдзельнікі праводзілі трэнінгі па еўраінтэграцыі сярод вучняў старэйшых класаў, распаўсюджвалі інфармацыю пра Еўрасаюз і еўрапейскія праграмы для моладзі і, самае галоўнае, дапамаглі распачаць пры падтрымцы мясцовага грамадства ініцыятыву, запрапанаваную на падрыхтоўчых трэнінгах (пасадка дрэваў, фарбаванне сцяны ў школе, культурныя флэш-мобы).

Krzysztof Stanowski

Solidarity Fund PL, Poland

Ірына Віданава

беларуская актывістка, выканаўчы рэдактар партала citydog.by

67 працэнтаў беларусаў ніколі не было ў Еўрапейскім Саюзе, а 51 працэнт ніколі не сустракала іншаземца. Відавочна, што беларускі рэжым не зацікаўлены ў тым, каб адкрыць краіну, але як жа быць з ЕС і яго фокусам на кантактах паміж людзьмі? Вось чаму па ініцыятыве НДА Belarus Watch, якая дзейнічае ў Вільні, вясной 2011 года была сфарміраваная кааліцыя “Без візы” (“VISA FREE” Coalition). На сённяшні дзень кааліцыя налічвае 10 беларускіх і 11 НДА, якія базуюцца ў краінах ЕС, некалькі з іх, у тым ліку, у Польшчы. Кампанія “Без візы” з самага пачатку скіравала ўвагу на звычайных людзей. У красавіку 2011 года сумесна з самым вялікім інтэрнэт-парталам Беларусі TUT.BY быў аб’яўлены конкурс на лепшае эсэ на тэму “Мая візавая гісторыя”. Больш за 80 эсэ было атрымана, іх прачыталі больш за 30 000 людзей. Дзеля таго, каб дасягнуць максімальнай колькасці людзей, асабліва тых, хто не мае Інтэрнэту, выйшаў у свет спецыяльны выпуск газеты “Наш Дом”, прысвечаны візавай праблематыцы. 140 000 копій было распаўсюджана па ўсёй Беларусі. У маі 2011 года распачалася фота-акцыя “Без візы”. Каля 400 фотаздымкаў маладых людзей з “антывізавымі” постэрамі былі зробленыя ў розных месцах па ўсёй Еўропе. Індывідуальны падыход і прадуманая прэзентацыя зрабілі гэтую акцыю дастаткова папулярнай сярод карыстальнікаў сацыяльных сетак. Яна сталася віртуальным флэш-мобам і дапамагла павялічыць грамадскую інфармаванасць аб гэтай кампаніі сярод моладзі. Было зроблена багата іншых акцыяў “Без візы”, уключаючы вулічныя прадстаўленні, канцэрты, дакументальныя фільмы, круглыя сталы, дыскусіі і петыцыі, а плануецца ажыццявіць яшчэ больш.

Sabina Dvorakova

DEMAS, Czech Republic

As involvement of young people in civil society is of utmost importance, DEMAS with its member organizations decided to approach the Charles University in Prague and Masaryk University in Brno offering them tailored semestral course introducing of so called democracy assistance and human rights support to students.

The program consists of twelve topics lectured by various experts from DEMAS member organizations. The first lecturing of the cycles introduces aims and perspectives of the Czech transition cooperation, principles of democracy assistance for third countries and approaches of various stakeholders. Other lessons are dedicated to particular political and geographical issues such as advocacy activities towards national and EU structures, Eastern Partnership countries, hard case countries (e. g. Cuba, Burma, Belarus or China), the state of the NGO sector in Russia, state of human rights defenders in Belarus etc.

Within such a project all DEMAS member NGOs with their specific expertise can be joined and mainly they can present concrete knowledge based on their field experience to young people and thus promote work of the Czech NGOs working on the political transition. After attending the above described program students have the opportunity to participate as interns in the DEMAS NGOs.

 

навіны

Як ажыццявіць змены

 

ЯН
ПЕКЛА


ДЫРЭКТАР ФУНДАЦЫІ ПОЛЬСКА-ЎКРАІНСКАГА СУПРАЦОЎНІЦТВА, ПОЛЬШЧА

Еўра-аўтобус 4: “Еўрапейская моладзь для украінскай супольнасці” зрабілася штогадовым праектам, які адбываўся пасля святкавання дзён Еўропы ва Ўкраіне. Мэтай праекту было вырашэнне дзвюх асноўных праблемаў: стэрэатыпнае мысленне аб украінцах і еўрапейцах адзі пра аднаго і пасіўнасць украінскай моладзі ў вёсках і іх нізкая матывацыя да грамадзянскай актыўнасці. Прачытаць болей ...

 

ІРЫНА
ВІДАНАВА


БЕЛАРУСКАЯ АКТЫВІСТКА, ВЫКАНАЎЧЫ РЭДАКТАР ПАРТАЛА CITYDOG.BY

67 працэнтаў беларусаў ніколі не было ў Еўрапейскім Саюзе, а 51 працэнт ніколі не сустракала іншаземца. Відавочна, што беларускі рэжым не зацікаўлены ў тым, каб адкрыць краіну, але як жа быць з ЕС і яго фокусам на кантактах паміж людзьмі? Вось чаму па ініцыятыве НДА Belarus Watch, якая дзейнічае ў Вільні, вясной 2011 года была сфарміраваная кааліцыя “Без візы” (“VISA FREE” Coalition). Прачытаць болей ...

 

 

МІХАЛАС
ЭДУАРД


ДЫРЭКТАР НАЦЫЯНАЛЬНАЙ МОЛАДЗЕВАЙ РАДЫ МАЛДОВЫ

У 2011 годзе Нацыянальная Моладзевая Рады Малдовы (у цяперашні час я з’яўляюся яе прэзідэнтам) развіла праект для падтрымкі моладзевых аргагізацыяў і моладзі падчас працэсу маніторынгу і ацэнкі масцовага бюджэту прызначэннага для моладзевага вымярэння. У выніку гэтага праекту, першы раз у Малдове, была выпрацаваная справаздача па маніторынгу мясцовага бюджэту, прызначанага на моладзь, ва ўсіх рэгіёнах Малдовы. Прачытаць болей ...