Facebook
VK
Twitter

Кантакт

Калі Вам патрэбна дапамога альбо інфармацыя пра праект, калі ласка, скантактуйцеся з намі.

Лукаш Граеўскі

Праект-мэнэджэр

Я скончыў Спецыялізаваныя усходнееўрапейскія даследаванні Варшаўскага Універсітэту. Пасля універсітэту я пачаў супрацоўнічаць з рознымі польскімі арганізацыямі – Ініцыятывай “Вольная Беларусь”, Польскай фундацыяй Роберта Шумана і, нарэшце, фундацыяй “Агульная Еўропа”, адным з заснавальнікаў якой я з’яўляюся. На дадзены момант мая асноўная праца – рэдактар парталу пра Усходняе Партнёрства – Eastbook.eu. Акрамя працы журналістам, я таксама распрацоўваю культурныя і моладзевыя праекты ў супрацоўніцтве з НДА з Беларусі, Украіны, Малдовы і Каўказа.

Contact Lukasz!

Маргарыта Харуцюнян

Мясцовы каардынатар, Armenia

Я нарадзілася ў Ерэване, Арменія ў 1989 г. Цяпер я жыву і вучуся ў Варшаве, Польшча. Я з’яўлялася чальцом некалькіх асацыяцыяў і нефармальных групаў. З 2009 г. я прадстаўляю Праграму пашырэння магчымасцяў для моладзі ў Польшчы.

Contact Margarita!

Канул Джафарава

Мясцовы каардынатар, Azerbaijan

Я з’яўляюся каардынатарам міжнародных адносінаў, а таксама Еўрапейскага сэрвісу валантарыяту, моладзевай арганізацыі “Агульны сэнс” у Сумгаіце, Азербайджан. Я скончыла Азербайджанскі універсітэт моваў і была задзейнічана ў розных грамадскіх праектах, як мясцовых, так і міжнародных, пачынаючы з 2008 г. Я – малады лідар, які мае здольнасці і інтарэсы да публічных прамоваў, камунікацыі, міжнародных трэнінгаў і абменаў.

Contact Konul!

Вераніка Лапуцька

Мясцовы каардынатар, Belarus

Кандыдат у PhD Цэнтру сацыяльных даследаванняў Інстытуту філасофіі і сацыялогіі Польскай Акадэміі Навук. Магістр па еўрапейскіх даследаваннях Еўрапейскага Гуманітарнага універсітэту. Скончыла факультэт міжнародных адносінаў Беларускага Дзяржаўнага універсітэту. Навуковыя інтарэсы: міжнародныя адносіны, НДА, нацыяналізм і ўтварэнне нацыяў, прапаганда і палітычныя рэжымы. Захапленні: замежныя мовы, падарожжы, ёга і фламенка.

Contact Veranika!

Кшысек Лук’яновіч

Мясцовы каардынатар, Georgia

Я сокнчыў Інстытут Гісторыі Варшаўскага Універсітэту. У дадзены момант – аспірант Тбіліскага Дзяржаўнага універсітэта ім. Джавахішвілі. З’яўляюся экспертам у галіне бяспекі і прадухілення канфліктаў у Каўказскім рэгіёне. Таксама я працую сакратаром на “Станцыі Каўказ” Цэнтра Усходняй Еўропы ў Тбілісі.

Contact Krzysztof!

Аляксандр Мустэата

Мясцовы каардынатар, Moldova

Генеральны сакратар моладзевай Рады Малдовы. Вучуся ў магістратуры на спецыялізацыі Нацыянальная бяспека Універсітэту Акадэміі Навук Малдовы. Скончыў міжнародныя адносіны універсітэту “Perspectiva”. Малады даследчык у настыпных тэмах: бяспека, унутраная палітычнае жыццё Малдовы, міжнародныя палітычныя адносіны. Мой блог: www.alexmusteata.din.md

Contact Alexandru!

Вадзім Піліпенка

Мясцовы каардынатар, Ukraine

Нарадзіўся ў 1963 г., дырэктар Міжнароднай асацыяцыі інстытутаў рэгіянальнага развіцця “МАІРР” з 2006 г. Інжынер, мэнэджэр, эксперт па стратэгічнаму мэнэджмэнту ў рэгіёне.

Contact Vadym!

навіны

Як ажыццявіць змены

 

ЯН
ПЕКЛА


ДЫРЭКТАР ФУНДАЦЫІ ПОЛЬСКА-ЎКРАІНСКАГА СУПРАЦОЎНІЦТВА, ПОЛЬШЧА

Еўра-аўтобус 4: “Еўрапейская моладзь для украінскай супольнасці” зрабілася штогадовым праектам, які адбываўся пасля святкавання дзён Еўропы ва Ўкраіне. Мэтай праекту было вырашэнне дзвюх асноўных праблемаў: стэрэатыпнае мысленне аб украінцах і еўрапейцах адзі пра аднаго і пасіўнасць украінскай моладзі ў вёсках і іх нізкая матывацыя да грамадзянскай актыўнасці. Прачытаць болей ...

 

ІРЫНА
ВІДАНАВА


БЕЛАРУСКАЯ АКТЫВІСТКА, ВЫКАНАЎЧЫ РЭДАКТАР ПАРТАЛА CITYDOG.BY

67 працэнтаў беларусаў ніколі не было ў Еўрапейскім Саюзе, а 51 працэнт ніколі не сустракала іншаземца. Відавочна, што беларускі рэжым не зацікаўлены ў тым, каб адкрыць краіну, але як жа быць з ЕС і яго фокусам на кантактах паміж людзьмі? Вось чаму па ініцыятыве НДА Belarus Watch, якая дзейнічае ў Вільні, вясной 2011 года была сфарміраваная кааліцыя “Без візы” (“VISA FREE” Coalition). Прачытаць болей ...

 

 

МІХАЛАС
ЭДУАРД


ДЫРЭКТАР НАЦЫЯНАЛЬНАЙ МОЛАДЗЕВАЙ РАДЫ МАЛДОВЫ

У 2011 годзе Нацыянальная Моладзевая Рады Малдовы (у цяперашні час я з’яўляюся яе прэзідэнтам) развіла праект для падтрымкі моладзевых аргагізацыяў і моладзі падчас працэсу маніторынгу і ацэнкі масцовага бюджэту прызначэннага для моладзевага вымярэння. У выніку гэтага праекту, першы раз у Малдове, была выпрацаваная справаздача па маніторынгу мясцовага бюджэту, прызначанага на моладзь, ва ўсіх рэгіёнах Малдовы. Прачытаць болей ...